Політэхнічны музей

Дата: 29 февраля 2024 в 11:01
146 просмотров

Політэхнічны музей сярэдняй школы №30 г.Гомеля быў адкрыты 10 лістапада 1977 года. Стваральнікі музея – вучні дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №30 г.Гомеля», члены гуртка тэхнічнай творчасці пад кіраўніцтвам Багдановіч Святланы Георгіеўны, заслужанага настаўніка БССР. Навучэнцамі быў сабраны матэрыял і аформлены 21 стэнд, больш за 30 мадэляў, якія штогод дэманстравалі на выставах тэхнічнай творчасці ў Гомелі, Мінску і Маскве. Гэтак жа дэманстравалі на выставах у Чэхіі, Мексіцы, Панаме. Пра музей быў зняты фільм, гэтак жа напісана шмат артыкулаў. Стваральнікі мадэляў былі ўзнагароджаны дыпломамі першай, другой, трэцяй ступеняў і каштоўнымі падарункамі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.