Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Дата: 28 февраля 2023 в 08:40, Обновлено 28 февраля 2023 в 08:59
121 просмотр

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры прайшоў з 20 па 24 лютага 2023 года.
Агульны цёплы, душэўны настрой надаў усяму Тыдню першы дзень, які прайшоў пад дэвізам: “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску”.

ЛЮБЛЮ ЦЯБЕ ТАКОЙ, ЯКАЯ ЁСЦЬ, ЗЯМЛЯ МАЯ,

ЗЯМЛЯ БАЦЬКОЎ СВЯТАЯ!”

У панядзелак 20 лютага ў бібліятэцы была наладжана выстава кніг “Пісьменнікам-юбілярам прысвячаецца”, якая выклікала цікавасць з боку настаўнікаў і вучняў.

1

 Дэвізам другога дня стаў слоган “Роднаму слову – прызнанне ў каханні”. У гэты дзень стартаваў інфарм-дайджэст “21 лютага – День роднай мовы”.

2
У гэты дзень атрымалі падарункі вучні – ўдзельнікі конкурсу “Буслік”

3

 Трэці дзень “Мова родная – мова модная дадаў новых фарбаў Тыдню.      

У этнаграфічнае падарожжа “Нацыянальныя здабыткі культуры Беларусі” адправіліся вучні 10-х класаў з настаўнікам Сідарэнка Н.У.    

4

5
        Вялікую цікавасць вучняў 5-х класаў выклікала гульня “Таямніцы роднага слова”, якую праводзіла Белая С.А. Карыснымі для вучняў сталі пазнавальныя пытанні, якія дазволілі ім праявіць творчыя здольнасці.

6

7

8
Чацвер быў прысвечаны ўшанаванню памяці пісьменнікаў-юбіляраў.    Трагічным старонкам мінулага Беларусі быў прысвечаны конкурс чытальнікаў у 6-х класах, праведзены Купрэйчык І. А. Дзеці чыталі на памяць верш А. Вярцінскага “Два полі”, а таксама прэзентавалі свае малюнкі да верша.

9
        Пятніца прайшла пад дэвізам Смак беларускіх слоў. Вучні 9-х класаў прымалі ўдзел у конкурсе эсэ “Гучы, родная мова!”

10

        Усе мерапрыемствы, праведзеныя ў школе, спрыялі папулярызацыі беларускага слова, пашырэнню зацікаўленасці вучняў духоўнай спадчынай свайго народа.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.